RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дырэктар сельскай школы расказала, як арганізавана правядзенне ЦЭ для выпускнікоў

Дырэктар Вязеўскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Валянціна Грышановіч расказала, як арганізавана правядзенне цэнтралізаванага экзамену для выпускнікоў сельскай школы.

«У гэтым годзе ў нас з 11-га класа выпускаецца чатыры чалавекі, з 9-га класа - 13. Цэнтралізаваны іспыт мы праходзім на базе школы №1 горада Асіповічы, гэта так ужо другі год. Ніякіх пытанняў па дастаўцы навучэнцаў у пункт цэнтралізаванага іспыту ў нас няма, бо наша школа знаходзіцца побач з горадам - літаральна за 7 км, ёсць школы, якія размяшчаюцца далей. Аддзелам адукацыі вызначаны графік дастаўкі, па якім нашыя навучэнцы едуць у пункт цэнтралізаванага іспыту. Усё арганізавана дакладна, каб не было гармідару. У мінулым годзе ў нас было невялікае хваляванне, таму што ўсё адбывалася ў першы раз. Я праводзіла навучэнцаў да аўтобуса, іх суправаджаў класны кіраўнік. А вось у саміх навучэнцаў ніякага хвалявання не было. Усё было старанна спланавана: транспарт быў пададзены своечасова, дзеці па графіку зайшлі ў аўтобус, у пункце правядзення ЦЭ яны паспяхова прайшлі рэгістрацыю, размясціліся ў аўдыторыях і прыступілі да выканання тэстаў. Класны кіраўнік, як усе настаўнікі, была побач - у суседняй установе адукацыі. Навучэнцы, якія раней выканалі тэсты, прыходзілі туды да класнага кіраўніка, для іх працаваў буфет, дзе яны маглі паесці», - распавяла Валянціна Грышановіч.

Аднак дырэктар школы расцэньвае леташні досвед як цяжкі. «Першы блін трошкі выйшаў камяком, як мы гаворым. Мы прааналізавалі леташні досвед, ён быў першым. У нас ёсць дзеці, якія вывучаюць прадметы на базавым узроўні і на падвышаным узроўні. У мінулым годзе, напрыклад, група старшакласнікаў на павышаным узроўні вывучала англійскую і рускую мовы, астатнія ўсе прадметы асвойвалі на базавым узроўні. Першая катэгорыя навучэнцаў загадзя ведала, якія выпускныя іспыты будзе здаваць, і рыхтавалася да іх. Тут пытанняў не ўзнікла. Складана было з тымі, хто вывучаў школьную праграму на базавым узроўні. Напрыклад, адно дзіця нам прыйшлося ўгаворваць памяняць прадмет іспыту, пераканаць ні выпускніка, ні маці не ўдалося. Дзіця прадмет здала, нават паступіла ў Горацкую акадэмію, але вынік іспыту быў не той, які хацелі мы і бацькі. Прэтэнзій ні да школы, ні да настаўніка ні ў кога не было, бо вынік быў прадказальны. Аналізуючы такія моманты, мы стараемся зрабіць так, каб навучэнцы, якія ідуць у 10-ы клас, былі матываваны на далейшую вучобу, каб яны ведалі, чаго хочуць, і ў іх былі прыярытэты не толькі на далейшае навучанне ў школе, але і на паступленне », - адзначыла кіраўнік Вязеўскай сярэдняй школы.

Сёлета ва ўстанове адукацыі ўсе чатыры выпускнікі 11-га класа вывучаюць на павышаным узроўні матэматыку і рускую мову. «Рэпетыцыйны іспыт яны здалі добра, два чалавекі пацвердзілі сваю адзнаку, двое навучэнцаў здалі яго на адзнаку вышэй. Усе яны выбралі вышэйшую навучальную ўстанову і мэтанакіравана туды рыхтуюцца, пытанняў няма. Што да 9-га класа, з 13 выпускнікоў шэсць відавочна могуць вывучаць прадметы на павышаным узроўні, гэтыя дзеці ўжо вызначыліся з імі. З сямю навучэнцамі мы працуем, магчыма не ўсе з іх адыдуць ад нас. Для мяне як для кіраўніка ідэальны варыянт - гэта калі дзеці прыходзяць і вывучаюць прадметы на павышаным узроўні», - дадала Валянціна Грышановіч.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая