RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дырэктар школы: выхаванне і навучанне дзяцей – важная праца, ад якой нельга адцягвацца

Выхаванне і навучанне дзяцей–важная праца, ад якой нельга адцягвацца. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар сярэдняй школы аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна Кацярына Зайцава.

«Выхаванне і навучанне дзяцей–важная праца, ад якой нельга адцягвацца. Настаўнікам давяраюць самае дарагое–нашых дзяцей. І перад усімі педагагічнымі калектывамі стаіць задача дапамагчы маленькаму чалавеку стаць адукаваным, духоўна развітым, – сказала дырэктар. – Нашай школе вельмі пашанцавала з настаўнікамі, якія тут працуюць: амаль палова з іх выпускнікі нашай школы. Яны цалкам аддаюцца працэсу, заўсёды выслухаюць сваіх вучняўідапамогуць ім. І дзеці, адчуваючы такую ўвагу, цягнуцца да сваіх настаўнікаў. Гэта вельмі дзіўная сувязь, якую ні пры якіх умовах нельга страціць».

Паводле слоў Кацярыны Зайцавай, жыццё ў школе кіпіць нават на летніх канікулах. «За лета нам трэба было абнавіць школу да новага навучальнага сезона. Сумеснымі намаганнямі ўсяго нашага калектыву, дзякуючы дапамозе бацькоў навучэнцаў і саміх дзяцей мы правялі касметычныя рамонты ў класах, абнавілі спартыўную залу і сталовую. Цалкам абнавілі настаўніцкую і кабінет матэматыкі, – расказала дырэктар. – Штогод нам аказвае дапамогу СВК «Калгас “Радзіма”». Сёлета ён вылучыў нам Br8,5 тыс. На гэтыя грошы мы абнавілі стэнды ў класах, замянілі дзверы ў школе. Падтрымліваем у парадку і прылеглую тэрыторыю: абнавілі і пафарбавалі малыя архітэктурныя формы, уладкавалі камфортныя зоны адпачынку», – адзначыла дырэктар.

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы школы да навучальнага года прымалі навучэнцы школы. Каля 40 гадоў тут працуе лагер працы і адпачынку «Задорынка»– у школьнікаў ёсць магчымасць крыху падзарабіць. «Лагер у дзяцей карыстаецца вялікай папулярнасцю. Нашы вучні ў складзе студатрада працавалі ў гаспадарцы, адна брыгада дапамагала ў добраўпарадкаванні тэрыторыі школы. Разам з настаўнікам працоўнага навучання яны зрабілі для нас 10 лавачак і дапамаглі з рамонтам мэблі, – расказала Кацярына Зайцава. – Дзеці зарабляюць свае першыя грошы. А потым прыходзяць і расказваюць, хто і куды іх выдаткаваў. Хтосьці купляе рэчы да школы, хтосьці адкладае. Шмат вучняў, якія імкнуцца дапамагаць бацькам, аддаюць заробленыя грошы ў сям’ю. У нас вельмі працавітыя, адкрытыя і добрыя дзеці».

Вішоўская сярэдняя школа–самая вялікая вясковая школа ў Бялыніцкім раёне. На дадзены момант тут 223 вучні. Сюды на ўрокі прыязджаюць дзеці з 15 найбліжэйшых населеных пунктаў.

БЕЛТА

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая