RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзеці навукі: у Магілёўскім раёне адзначылі Сусветны дзень дзяцей-вынаходнікаў

У Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л. Л. Іванова і іншых установах адукацыі Магілёўскага раёна сёння, 17 студзеня, прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню дзяцей-вынаходнікаў пад назвай «Сёння фантазёры, заўтра – вынаходнікі». Мэты форуму – заахвоціць рознабаковыя дзіцячыя таленты, адзначыць заслугі юных вынаходнікаў, заахвоціць хлапчукоў і дзяўчынак праяўляць цікаўнасць да навакольнага свету і прымяняць творчы падыход пры вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у іх жыцці.

У фае сярэдніх школ прайшлі выставы-прэзентацыі – у Кадзінскай «3D-прынтар Iego канструктар», а ва Усходаўскай – «Школа будучыні». Таксама ўдзельнікі і госці мерапрыемства мелі магчымасць наведаць выставу-прэзентацыю «Робататэхніка» ў Магілёўскім дзяржаўным інстытуце развіцця адукацыі.

Дзецям-пераможцам алімпіяд і конкурсаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі падарункі ад Беларускага Фонду міру.

У працы форуму юных вынаходнікаў прымалі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Тарасенка, старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Андрэй Нікіцін, адораныя навучэнцы і іх педагогі, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая