Дзень агурка пройдзе ў Шклове 17 жніўня
13.08.2024 - 14:24
Святочныя мерапрыемствы пройдуць 17 жніўня з 11.00 да 22.00 на пляцоўцы ДУА «Гімназія г.Шклова».
У праграме:
- урачыстае адкрыццё, святочны парад удзельнікаў;
- гастра-фэст (дэгустацыя страў з агуркоў і гародніны);
- гарадскі пікнік;
- «Горад майстроў» (выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);
- работа гандлёвых радоў, рамеснікаў, фотазон;
- забаўляльная праграма (агурочныя конкурсы, аўкцыёны, батлы і г.д.);
- спартыўна-забаўляльнае спаборніцтва «Мама, тата, я - футбольная сям'я» (гарадскі стадыён);
- канцэртная праграма.
16.00 - 17.30 - дзіцячая дыскатэка, фестываль фарбаў «Халі-фэст»
18.00 - 20.00 - канцэртная праграма на тэрыторыі гімназіі г.Шклова.
20.00 - 22.00 - вячэрняя дыскатэка.
Переводчик