Дзень памяці рускіх воінаў, якія загінулі ў 1812 годзе ў бітве з французамі пад Салтанаўкай, пройдзе 18 жніўня ў Магілёўскім раёне. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
«Жорсткая бітва паміж французскімі войскамі маршала Даву і рускім корпусам генерала Раеўскага каля Салтанаўкі шмат у чым стала вырашальнай для зыходу Айчыннай вайны 1812 года, – адзначыла Алеся Купцова. – Дзякуючы гэтай бітве асноўныя сілы другой рускай арміі пад камандаваннем Баграціёна змаглі пераправіцца праз Днепр у раёне Новага Быхава, выйшлі на Смаленск і злучыліся з першай арміяй Барклая-дэ-Толі».
Памятнае мерапрыемства стала часткай святкавання 210-годдзя перамогі Расіі ў Айчыннай вайне 1812 года і праводзіцца рускім культурна-асветніцкім таварыствам пры падтрымцы Магілёўскага райвыканкама, грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва».
У праграму Дня памяці ўвайшлі памінальная служба (літыя) аб загінулых воінах і ўскладанне кветак да мемарыяльнай капліцы ў гонар бітвы пад Салтанаўкай, аглядная экскурсія па гісторыка-краязнаўчым музеі ў Дашкаўскай сярэдняй школе, круглы стол на тэму «Айчынная вайна 1812 года ў лёсах народаў Расіі і Беларусі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы
20.03.2024 - 09:30
Школьны музей у Крычаўскай СШ №3 расказвае пра Вялікую Айчынную вайну
16.02.2024 - 09:31
Чым вызначыўся Асіповіцкі раён падчас Вялікай Айчыннай вайны
15.02.2024 - 10:05
25.01.2024 - 11:21