«Дзіця - галоўны пасажыр». Прафілактычная акцыя праходзіць у Магілёўскай вобласці
27.02.2024 - 16:33
Да 1 сакавіка ў Магілёўскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя Дзяржаўтаінспекцыі «Дзіця - галоўны пасажыр». Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Дарожная міліцыя заклікае ўсіх дарослых павысіць ступень сваёй увагі да дзяцей на дарозе. Вадзіцелі ж пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў не павінны забываць выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя ўстройствы, якія адпавядаюць росту і вазе дзіцяці.
Жыццё і здароўе маленькага пасажыра поўнасцю залежаць ад паводзін дарослага за рулём. Менавіта таму вадзіцелю трэба быць вельмі акуратным і поўнасцю выключыць рызыкоўныя манеўры.
Переводчик