Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
Упершыню на свяце пройдзе конкурс кампазіцый з паветраных шароў сярод каманд курсаў факультэта міліцыі. Тут прадставяць музычна-забаўляльную праграму з гульнямі, лялькамі, паветранымі шарамі, выступленнямі прафесійныхклоўнаў. Дзеці змогуць «намаляваць» святочнае тату, пачаставацца прысмакамі, папкорнам і салодкай ватай.
«Гледачы ўбачаць выступленне групы рукапашнага бою, – адзначыла субяседніца. – Таксама будзе арганізавана работа выстаў спецыяльных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай дзейнасці ДАІ, патрульна-паставой службы міліцыі, МНС, узбраення і спецсродкаў супрацоўнікаў Дэпартамента аховы і мытні. Кафедра крымінальнага працэсу і крыміналістыкі інстытута прадэманструе розныя прылады і прыстасаванні з вобласці крымтэхнікі».
Удзельнікамі свята стануць дзеці з цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарата. Запрошаны навучэнцы школ горада.
Мерапрыемства адбудзецца ў Магілёўскім інстытуце МУС 31 мая ў 15.00. Уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза