RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзіцячы сад – сярэдняя школа ў Круглянскім раёне выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы

Цяцерынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Круглянскага раёна выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы. Гародніна новага ўраджаю дазволіць разнастаіць харчаванне вучняў, пра што расказаў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Аляхновіч.

«Сёлета нашы дзеці атрымалі добры ўраджай, запасу якога хопіць на ўвесь навучальны год. Мы сабралі каля 6 т бульбы, 550 кг морквы і капусты, 500 кг буракоў. Разам з гэтай гароднінай школьнікі эксперыментавалі з пасадкай цыбулі, пятрушкі і кропу», – адзначыў Уладзімір Аляхновіч.

Па словах дырэктара, ужо не адзін год разам з педагогамі вучні летам працуюць на прышкольным участку: дапамагаюць высаджваць сельскагаспадарчыя культуры, даглядаць за імі. Ураджай трапляе на абедзенны стол у школьнай сталовай.

«Уся нарыхтаваная вітамінавая прадукцыя, якая выкарыстоўваецца ў харчаванні школьнікаў, мае неабходныя пратаколы даследаванняў на ўтрыманне нітратаў, радыенуклідаў і пестыцыдаў, – падкрэсліў Уладзімір Аляхновіч. – Таму нашы дзеці атрымліваюць паўнавартаснае і здаровае харчаванне».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая