Беларуска Дзінара Алімбекава стала пераможцай гонкі пераследу на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе.

На фінішы Дзінара, якая дапусціла па промаху на першым і трэцім агнявых рубяжах, апярэдзіла найбліжэйшую з канкурэнтак больш чым на хвіліну. Сярэбраны медаль пасьюта заваявала пераможца спрынту Ірына Казакевіч, трэцяе месца заняла яшчэ адна расіянка Крысціна Разцова. Беларуска Ірына Лешчанка доўгі час ішла ў лідзіруючай тройцы, але ў выніку фінішавала чацвёртай.

У жаночай гонцы пераследу прынялі ўдзел яшчэ тры беларускія спартсменкі: Юлія Кавалеўская заняла 17-е месца, Адэліна Сабітава стала 24-й, Дар’я Кудаева – 34-я.

Кубак Саюза біятланістаў Расіі завершыцца 16 сакавіка двума мегамас-стартамі.

БЕЛТА