Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Кантыялахці (Фінляндыя).
Спартсменка дапусціла два промахі, пераадолеўшы 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі з адставаннем ад пераможцы на 55 сек. Гэта найлепшы вынік беларускі ў асабістых гонках за ўсю кар’еру.
Першынствавала ў заключнай гонцы другога этапу Кубка свету нарвежка Тырыль Экхоф. Скандынаўская біятланістка дакладна страляла і паказала на фінішы час 31 хв 5,9 сек. Яе суайчынніца Марце Олсбю-Ройселан, якая была недакладная на стрэльбішчы два разы, саступіла пераможцы 21,5 сек. Шведка Ганна Эберг прыйшла да фінішу праз 35,4 сек. пасля Тырыль Экхоф, дапусціўшы тры промахі.
Што тычыцца астатніх спартсменак з Беларусі, то Ганна Сола заняла 29-е месца (адставанне – 2 хв 38,4 сек., 5 промахаў), Алена Кручынкіна фінішавала на 30-м месцы (адставанне – 2 хв 46,4 сек., 3).
Усяго стартавала 59 біятланістак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06