RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Указам № 287 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння.

У прыватнасці, вялікая група работнікаў розных устаноў аховы здароўя і адукацыі ўдастоена медаля«За працоўныя заслугі». У іх ліку намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Ірына Бас, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Магілёўскай абласной бальніцы Марына Масюк, медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Святлана Чубаценка, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Сяргей Шапартаў.

Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 290 аб узнагароджанні прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, удасканаленне падатковай сістэмы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, развіццё ветэранскага руху, нафтавай прамысловасці і чыгуначнага транспарту, заслугі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, навукі, адукацыі, спорту, эстраднага мастацтва і культуры.

У прыватнасці, медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны прадстаўнікі ветэранскага руху, прадпрыемстваў прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, жыллёва-камунальнай сферы, супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах, Беларускай чыгункі, Следчага камітэта, спартсмены. Сярод іх–аператар АЗС № 4 прадпрыемства «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» Васіль Грышчанка, старшыня Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Яўгенія Доўнар, старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Зінаіда Пянькова.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая