RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўных узнагарод удастоены трое прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 143 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, пры выратаванні людзей падчас пажару і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку, рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, развіццё машынабудавання, хімічнай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і грамадзянскай авіяцыі, заслугі ў галінах будаўніцтва, гандлю, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры.

У ліку адзначаных ўзнагародамі ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Так, медалём «За працоўныя заслугі» ўдастоены старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка і машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Асіповіцкага транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Магілёўскае аддзяленне БЧ Аляксандр Рогаль. Дырэктару дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі доследны лясгас» Мікалаю Раўбелю прысвоена ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая