Эфектыўнасць работы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак вывучаць у Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці, дзе адбылася міжведамасная нарада.
У бягучым годзе КДК Магілёўскай вобласці правядзе агульнарэспубліканскае кантрольнае мерапрыемства па пытанню эфектыўнасці функцыянавання КФГ. У рамках маючай адбыцца праверкі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі будуць вывучаны пытанні абгрунтаванасці атрымання КФГ дзяржаўнай падтрымкі, іншых ільгот і прэферэнцый, а таксама іх уклад у развіццё аграпрамысловага комплексу рэспублікі.
На нарадзе адзначылі, што ў рэспубліцы працуе нямала добрасумленных фермерскіх гаспадарак, якія атрымліваюць падтрымку ад дзяржавы. У той жа час ёсць раней устаноўленыя факты неэфектыўнага і незаконнага функцыянавання асобных КФГ.
Удзельнікамі нарады сталі прадстаўнікі органаў упраўлення Магілёўскай вобласці, а таксама кантралюючых і наглядных органаў, задзейнічаных у праверцы. Быў вызначаны парадак узаемадзеяння і абмену інфармацыяй для якаснага правядзення кантрольных мерапрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні