У ходзе міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху» прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2025 года.

Узнагароду кіраўнікам прадпрыемстваў Магілёва ўручыла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова.

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2026 года № 4 у адпаведнасці з рашэннем конкурснай камісіі дыпломамі «Лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2025 года ўзнагароджаны:

у намінацыі «Харчовыя тавары» адзначаны: ААТ «Бабулін гладыш» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломамі ў намінацыях «Навінка года» і «Стабільная якасць»; ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Навінка года»; ААТ «Булачна–кандытарская кампанія «Дамачай»; ААТ «Клімавіцкі лікёра–гарэлачны завод», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Навінка года»; ААТ «Агракамбінат «Зара», ААТ «Магілёўская фабрыка марожанага»; ААТ «Бабруйскі завод раслінных алеяў».

У намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» узнагароду атрымалі ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання»; ААТ «Магатэкс», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Стабільная якасць»; ААТ «Стужка», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломамі ў намінацыях «Лепшы ў галіне» і «За поспехі ў імпартазамяшчэнні»; ААТ «Ольса».

У намінацыі «Прадукцыя вытворча–тэхнічнага прызначэння» – ААТ «Крычаўцэментнашыфер», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломамі ў намінацыях «Стабільная якасць» і «За поспехі ў імпартазамяшчэнні»; ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Стабільная якасць»; ААТ «Беларускі цэментны завод», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «За поспехі ў імпартазамяшчэнні»; сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЦСП БЗС», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Стабільная якасць»; ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»; ААТ «Магілёўхімвалакно», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломамі ў намінацыях «Стабільная якасць» і «За поспехі ў імпартазамяшчэнні»; ААТ «Зеніт»; ПУП «Універсал Бабруйск» ГА «Беларускае таварыства глухіх», прадпрыемства таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «За поспехі ў імпартазамяшчэнні».

У намінацыі «Паслугі насельніцтву» ўзнагароду атрымала РУП «Магілёўаблгаз».


 mogilevnews.by