У рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») традыцыйна прымаюць удзел прадпрыемствы Белкаапсаюза. Пра гэта паведамілі ў прэсс–службе ведамства.


Сёлета шэсць арганізацый Магілёўскага аблспажыўсаюза (Кіраўскае, Клічаўскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае, Чавускае і Шклоўскае райспажыўтаварыства) займаюць гандлёвую вуліцу працягласцю 200 м, дзе могуць размясціцца адначасова 900 наведвальнікаў. Абсталяваны чатыры спецыялізаваныя грыль–зоны і лаунж–зона.

Кааператары прывезлі шашлык, бульбу фры, смажанкі, пернікі, а таксама квас. «Прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі: як традыцыйныя беларускія »прысмакі«, так і навінкі», – паведамілі ў прэс–службе.

Можна паспрабаваць парася на ражне, рабрынкі і кебаб са свініны, а да іх – марынаваную спаржу і драўняныя грыбы.

«Адна з фішак – брецель–дог (сасіска ў цесцю ў кунжутнай паніроўцы). Для ласуноў – смачныя пончыкі і апетытны цурос. Акрамя таго, можна набыць сувенірную прадукцыю і тавары лёгкай прамысловасці з нацыянальнай сімволікай», – адзначылі ў прэс–службе.


БЕЛТА