Алена Пруднікава-Кірпічонак: «Тэхналагічнае развіццё — патрабаванне сённяшняга часу»
У трэці дзень ХVI Міжнароднага форуму «Млын поспеху» адбылася ключавая секцыя «Тэхналагічны суверэнітэт. Прампаркі. Дыверсіфікацыя экспарту».
Галоўная тэза сустрэчы: тэхналагічны суверэнітэт немагчымы без сучаснай вытворчай інфраструктуры.
Прамысловыя паркі сёння – гэта не проста пляцоўкі, а паўнавартаснае асяроддзе для прамысловай кааперацыі, лакалізацыі кампанентаў і зніжэння выдаткаў.



Адкрыла працу секцыі «Тэхналагічны суверэнітэт. Прампаркі. Дыверсіфікацыя экспарту» намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алена Пруднікава–Кірпічонак:
– Тэхналагічнае развіццё – гэта не пра заўтра. Гэтае патрабаванне сённяшняга часу. Агульная мэта – не проста адаптавацца да выклікаў, а сфарміраваць уласны парадак дня развіцця, стварыць канкурэнтаздольныя тэхналогіі, умацаваць прамысловы і інтэлектуальны патэнцыял, забяспечыць тэхналагічную незалежнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Алена Уладзіміраўна адзначыла, што Магілёўская вобласць адкрыта для інавацый і інвестыцый:
– У СЭЗ «Магілёў» створаны беспрэцэдэнтна камфортныя ўмовы для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў. Акрамя таго, дзейнічае асобная зона з прэферэнцыйным рэжымам. Гэта паўднёва–ўсходні рэгіён Магілёўшчыны.




Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова адзначыла, што тэхналагічнае лідэрства перастала быць проста эканамічным тэрмінам, а стала залогам нацыянальнай бяспекі і ўстойлівага развіцця нашай краіны.
— Глабальныя выклікі патрабуюць ад нас не проста адаптацыі, а фармаванні ўласнай незалежнай научно–технической базы, — падкрэсліла Алена Маргунова. – Прамысловыя паркі ў гэтай сістэме каардынат закліканы стаць менавіта кропкай росту, дзе канцэнтруюцца лепшыя інжынерныя кадры, перадавыя тэхналогіі і сучасная інфраструктура.
Старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Варапаеў зазначыў, што правядзенне эканамічнага форуму ў Магілёўскай вобласці стала ўжо традыцыяй.

– І менавіта ў рамках работы секцыйных мерапрыемстваў мы знаходзім новых партнёраў, абменьваемся вопытам і патэнцыяльнымі магчымасцямі ў розных сферах эканомікі, – сказаў Аляксандр Сяргеевіч. – Тэма сённяшняй сустрэчы з'яўляецца актуальнай як для асобна ўзятага рэгіёну і прадпрыемства, так і для бізнесу. Менавіта наша цесная інтэграцыя, кааперацыйнае супрацоўніцтва і сумесная лакалізацыя вытворчасці забяспечаць тэхналагічны суверэнітэт для кожнага.
На секцыі абмеркавалі ключавыя ўмовы для дасягнення тэхналагічнай незалежнасці. Галоўная выснова: тэхналагічны суверэнітэт немагчымы без сучаснай вытворчай інфраструктуры, а прамысловыя паркі павінны стаць паўнацэнным асяроддзем для прамысловай кааперацыі, лакалізацыі кампанентаў і зніжэнні выдаткаў.


Удзельнікі сышліся на думцы, што тэхналагічнае развіццё – гэта не стратэгія на будучыню, а патрабаванне сённяшняга дня. Агульная мэта – не проста адаптавацца да глабальных выклікаў, а сфарміраваць уласны парадак дня развіцця, стварыць канкурэнтаздольныя тэхналогіі і ўмацаваць прамысловы патэнцыял.
Асобную ўвагу надалі лічбавізацыі сельскагаспадарчага машынабудавання, міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву з расійскімі рэгіёнамі (на прыкладзе Смаленскай вобласці), а таксама шматгадоваму партнёрству з Кітаем. Гаварылі аб ролі банкаўскага сектара ў забеспячэнні хуткіх і бяспечных трансгранічных плацяжоў, аб вопыце Расіі ў падтрымцы індустрыяльных паркаў і аб перавагах для інвестараў на пляцоўцы прамысловага парку СЭЗ «Магілёў» і прэферэнцыйнага рэжыму на паўднёвым усходзе Магілёўшчыны.













Переводчик