На Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў, які ўваходзіць у склад холдынгу «БелаўтаМАЗ», працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці – завершаны пусканаладачныя работы і навучанне персаналу па эксплуатацыі новага высокадакладнага абсталявання. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе ААТ «МАЗ».


У пресс–службе патлумачылі:

– Гаворка ідзе аб новым металаграфічным комплексе, які паступіў у цэнтральную завадскую лабараторыю. Абсталяванне прызначана для кантролю якасці алюмініевых адлівак, а таксама дэталяў са сталі і чыгуну, вырабаў пасля тэрмічнай апрацоўкі. Комплекс дазволіць падрыхтоўваць узоры і праводзіць неабходныя лабараторныя даследаванні ў рамках адзінага замкнёнага тэхналагічнага цыклу.


У цэху алюмініевага ліцця таксама асвойваюць працу на мабільнай каардынатна–вымяральнай машыне.

– Вымяральная рука служыць для выканання дакладных вымярэнняў непасрэдна ва ўмовах вытворчасці, – адзначылі ў прэс–службе. – З дапамогай дадзенай машыны спецыялісты змогуць кантраляваць геаметрычныя памеры буйнагабарытных дэталяў складанай прасторавай формы, а таксама вызначаць адхіленні формы і ўзаемнага размяшчэння паверхняў.


ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў» – адзін з буйнейшых у Беларусі вытворцаў вырабаў для аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Прадпрыемства ўваходзіць у склад холдынгу «БелаўтаМАЗ» і спецыялізуецца на выпуску дэталей, вузлоў і камплектуючых з алюмініевага ліцця, шклапластыка, ліццёвай пластмасы, пенаполіурэтана, дыцыклапентадыенавых смол. Прадпрыемства пастаўляе запчасткі для вядучых вытворцаў тэхнікі: МАЗ, МТЗ, МЗКЦ, БЕЛАЗ, «Гомсельмаш», «Белкамунмаш» і іншых.

СБ