Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання разглядае выхад на рынак Афрыкі
ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» прапрацоўвае пастаўкі грузавых вагонаў у Афрыку. Аб гэтым паведаміў у час прэс–туру на прадпрыемства дырэктар завода Мірза Чалаян.


Вытворца прэзентуе сваю прадукцыю на розных міжнародных спецыялізаваных выстаўках. У прыватнасці, нядаўна тэхнічныя магчымасці прадпрыемства былі прадстаўлены ва Узбекістане.
Таксама нядаўна дэлегацыя завода вярнулася з Танзаніі. Што датычыцца Афрыкі, то Мірза Чалаян лічыць рынак перспектыўным. «Праект, які там разглядаем, – пастаўка грузавых вагонаў, кантэйнераў, дапамога, сумесная работа ў частцы арганізацыі вытворчасці», – сказаў ён.

Прапрацоўваюцца таксама пастаўкі ў іншыя краіны. У прыватнасці, інтарэс да выпускаемай у Беларусі прадукцыі чыгуначнага прызначэння праявіла Грузінская чыгунка.
Як дадаў Мірза Чалаян, ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» гатовы да розных варыянтаў узаемадзеяння, у тым ліку па прамысловай кааперацыі.



Прадпрыемства штогод інвесціруе сродкі ў закупку абсталявання. У планах – асвоіць новыя тэхналогіі лазернай рэзкі. Набыты два такарныя станкі з лічбавым праграмным кіраваннем, што дасць магчымасць аптымізаваць некаторыя аперацыі па апрацоўцы дэталей.
Прадпрыемства спецыялізуецца на вырабе грузавога чыгуначнага рухомага саставу, універсальных кантэйнераў і кантэйнераў–цыстэрнаў (танк–кантэйнераў). Вытворчыя магутнасці завода даюць магчымасць выпускаць да 2 тыс. грузавых вагонаў у год.




Переводчик