Бабруйскі цяплічны камбінат мае намер інвеставаць у развіццё вытворчасці больш за $ 18 млн
ТАА «Бабруйскі цяплічны камбінат» сёлета прыступае да рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве кацельні і новых блокаў цяпліц агульнай плошчай 14 га для вырошчвання свежай гародніны. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар камбіната Вугар Садыгаў.
«Галоўная задача на гэты год – будаўніцтва кацельні на дранцы магутнасцю 16 МВт, што дазволіць у разы знізіць энергазатраты, бо ў сабекошце вытворчасці агародніны ў закрытым грунце яны займаюць каля 80%, – адзначыў гендырэктар. – Гэта ў значнай ступені паўплывае на зніжэнне сабекошту нашай прадукцыі і павысіць яе канкурэнтаздольнасць на ўнутраным і знешнім рынках».
Другі этап рэалізацыі праекта ў 2020-2021 гадах прадугледжвае ўзвядзенне цяпліц пятага пакалення з вышынёй канструкцый да 7 м. Тут будуць ужыты сучасныя тэхналогіі па рэцыркуляцыі і кандыцыянаванні ўнутранага паветра.
«Цяплічны камбінат на сённяшні дзень вырабляе каля 2 тыс. т агуркоў і таматаў, і попыт на іх вельмі высокі – больш за 90% гародніны экспартуецца ў Расію. У тым ліку дзякуючы таму, што мы не выкарыстоўваем хімічныя сродкі абароны раслін, а толькі біялагічную абарону, і наша гародніна падыходзіць для дзіцячага харчавання. Партнёры па бізнесе гатовыя забіраць 20 тыс. т гародніны. Таму плануем пашыраць вытворчасць, дамагацца больш высокіх ураджаяў і інвеставаць ва ўласнае развіццё ў найбліжэйшыя два-тры гады больш за $18 млн», – сказаў Вугар Садыгаў.
Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны на зямельных участках, размешчаных на тэрыторыі Сычкоўскага сельсавета Бабруйскага раёна. У перспектыве тут плануюць пабудаваць яшчэ адну кацельню на мясцовых відах паліва, а старыя цяпліцы замяніць на сучасныя.
На цяплічным камбінаце на сённяшні дзень працуе 117 чалавек. Дзякуючы інвестпраекту тут прадугледжана стварэнне яшчэ не менш як 100 рабочых месцаў.
Переводчик