Базавая арэндная велічыня вырасце ў Беларусі з 1 красавіка
30.03.2026 - 11:49
У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.
З улікам велічыні індэкса спажывецкіх цэн за 2025 год у адносінах да 2024 года з 1 красавіка 2026 года базавая арэндная велічыня ўстаноўлена ў памеры 20 рублёў 3 капейкі, што на 1,26 рубля больш за дзеючую да 1 красавіка 2026 года велічыню (18 рублёў 77 капеек).
Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш як 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Переводчик