Базавая велічыня з 1 студзеня 2026 года складзе Br45
21.11.2025 - 11:17
Памер базавай велічыні з 1 студзеня 2026 года складзе Br45. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У 2025 годзе базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры Br42.
Змяненне базавай велічыні паўплывае на павелічэнне памераў шэрагу сацыяльных выплат (дапамогі, стыпендыі, матэрыяльная дапамога і іншыя), а таксама на паступленне асобных плацяжоў у бюджэт (дзяржпошліна, штрафы, іншыя плацяжы).
Переводчик