Больш за 1 млн. тон малака і амаль 300 тыс. тон мяса. Якія задачы стаяць перад жывёлагадоўчай галіной Магілёўскай вобласці
Сёння ў Мсціслаўскім райвыканкаме прайшла нарада, у час якой вызначылі стратэгію развіцця аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці на 2026-2030 гады. Ключавыя задачы для аграрыяў вызначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты.
На бліжэйшыя пяць гадоў перад Магілёўскай вобласцю стаіць сур'ёзная задача - на 35 працэнтаў павялічыць аб'ёмы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Як адзначыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, па выніках 2030 года ў рэгіёне неабходна атрымліваць больш як 1 млн т малака і амаль 300 тыс. т мяса: свініна, БРЖ, птушка. Такія паказчыкі дадуць магчымасць забяспечыць 100 працэнтаў загрузку перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласці. Што, адпаведна, створыць дадатковы экспарт прадукцыі.

І выканаць гэтыя сур'ёзныя задачы можна толькі праз комплексны і прадуманы падыход. «У першую чаргу - праз прызму сур'ёзнага будаўніцтва, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў і адкормачных пляцовак. Мы сёння знаходзімся на тым узроўні, калі яшчэ лёгка зрабіць сур'ёзны крок наперад», - падсумаваў Сяргей Савіцкі.
Переводчик