У Беларусі з 1 жніўня вырасце дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда І групы. Аб гэтым паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, памер дапамогі пры доглядзе аднаго непрацаздольнага па 31 кастрычніка 2026 года складзе 100% БПМ, або 530,37 руб. Пры доглядзе двух і больш непрацаздольных – 120% БПМ, або 636,44 руб.

У Мінпрацы нагадалі, што звяртацца за назначэннем дапамогі неабходна ў службу «Адно акно» мясцовага органа ўлады або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе.

БЕЛТА