Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргеем Савіцкім прымае ўдзел у XII Міжнародным гандлёва–інвестыцыйным кірмашы «Сугд–2026», які праходзіць гэтымі днямі ў Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан.

У склад дэлегацыі для ўдзелу ў міжнароднай пляцоўцы ўстанаўлення дзелавых кантактаў, прэзентацыі экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў і пошуку новых партнёраў увайшлі старшыня Магілёўскага райвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Антон Бельскі, кіраўнікі прадпрыемстваў ААТ «Бабулін гладыш», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Чырвоны харчавік», РУСВП «Магілёўскае Дзяржплемпрыемства», ААТ «Магілёўліфтмаш».

У рамках візіту прадугледжаны дзелавыя перагаворы з таджыцкімі партнёрамі ў мэтах нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту ў Рэспубліку Таджыкістан, магчымай рэалізацыі сумесных праектаў.

У праграме буйнога мерапрыемства праходзяць гандлёва–інвестыцыйны форум, прэзентацыйныя сесіі кампаній і рэгіёнаў, дзелавыя перагаворы ў фармаце B2B і абмеркаванне перспектыў міжнароднага супрацоўніцтва.

Дарэчы, удзел у кірмашы – гэта магчымасць пашырыць рынкі збыту, наладзіць партнёрскія сувязі і прадставіць прадукцыю курскіх прадпрыемстваў замежным калегам.

Рэд.