Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй камітэта эканомікі аблвыканкама Аляксандрам Варапаевым з рабочым візітам наведвае г.Тбілісі ў мэтах правядзення прадметных перагавораў па нарошчванні і дыверсіфікацыі паставак прадукцыі арганізацый Магілёўскай вобласці ў Грузію.


У склад дэлегацыі ўключаны кіраўнікі МДА «Мясамалпрам», ААТ «Бабулін гладыш» - кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».


Сёння праводзяцца перагаворы з грузінскімі гандлёвымі сеткамі па пастаўках мясамалочнай прадукцыі, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.


Другі дзень візіту насычаны перагаворамі. Адбылася сустрэча і перагаворы СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» з АТ «Грузінская чыгунка» па пытанню магчымай пастаўкі вагонаў магілёўскага прадпрыемства ў Грузію.


Рэд.