Губернатар расійскага рэгіёну Міхаіл Ведэрнікаў: плануем адправіць бізнес-місіі ў Магілёўскую і Брэсцкую вобласці
Пскоўская вобласць плануе актыўна супрацоўнічаць не толькі з прыгранічнай Віцебскай, але таксама Магілёўскай і Брэсцкай абласцямі. Аб гэтым журналістам падчас рабочай сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыем Крутым у Пскове расказаў губернатар расійскага рэгіёну Міхаіл Ведэрнікаў.

Геаграфія і лагістыка спрыяе асабліва шчыльнаму супрацоўніцтву Пскоўшчыны з паўночным рэгіёнам Беларусі. Міхаіл Ведэрнікаў адзначыў, што ў планах ва ўрада расійскага рэгіёну – пашырэнне кантактаў з беларускімі абласцямі. «У нас вельмі цесныя і дзейсныя ўзаемаадносіны з Віцебскай вобласцю. Мы сёння гаварылі аб тым, што трэба падключаць іншыя рэгіёны – Магілёўскую, Брэсцкую вобласці. Думаю, што тут вялікія далягляды. Мы плануем адправіць туды з нашага боку бізнес–місіі і чакаем калегаў сюды, каб наладзіць такое ж эфектыўнае ўзаемадзеянне, як і з Віцебскай вобласцю», – сказаў кіраўнік расейскага рэгіёна.


У час рабочай сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыем Крутым ён таксама адзначыў, што ёсць сферы, дзе ўзаемнае супрацоўніцтва можна ўзмацніць. Напрыклад, гэта будаўніцтва дарог і газаразмеркавальных сетак, дзе беларускія кампаніі могуць падаць заяўку на ўдзел у тэндэрах, тым больш што ў нашых спецыялістаў ужо ёсць вопыт такой работы ў іншых галінах Расійскай Федэрацыі.
Многія прамысловыя прадпрыемствы Пскоўшчыны актыўна асвойваюць беларускі рынак. Сярод іх – ТАА «Севкабель». Гендырэктар прадпрыемства Аляксей Сахраннаў расказаў, што дзясятую частку ўсёй прадукцыі завод пастаўляе ў Беларусь. Тут выпускаюць бытавыя і сілавыя кабелі. «У асноўным наша прадукцыя ідзе на ўнутраны расейскі рынак, але варта адзначыць, што 10% таваразвароту нашага прадпрыемства – гэта пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь, – адзначыў ён, дадаўшы, што ўсталяваць прамыя кантакты з беларускімі прадпрыемствамі–спажыўцамі вельмі лёгка. – Мы не адчуваем, што нас падзяляе нейкая мяжа, гэта бачна толькі ў афармленні папер, а ў цэлым праца з беларускім бокам вельмі спакойная, прадуктыўная і без праблем».
Пскоўскай вобласці могуць быць цікавыя і кампетэнцыі беларускіх прадпрыемстваў у сферы перапрацоўкі смецця і другаснай сыравіны. У расійскім рэгіёне плануюць адкрыць буйны смеццеперапрацоўчы завод, і наша рэспубліка гатова падзяліцца вопытам у гэтым напрамку.
Переводчик