Смачна, натуральна і з душой. Ключавая падзея аграрнай галіны краіны здзіўляла наведвальнікаў. Маштабы «Белагра» кожны год усё шырэй. На гэты раз экспазіцыя разгарнулася на плошчы звыш 40 тысяч квадратных метраў. Свае дасягненні прадстаўляюць больш за 500 кампаній.


«Касмічныя» пяльмені прэзентуе Магілёўскі мясакамбінат. Якасць – тут галоўны інгрэдыент, склад – натуральны. Гэтай навінкай ужо зацікавіліся гандлёвыя сеткі. А яшчэ прывезлі з сабой каўбасныя вырабы і кансервы. Вытворцаў мясной прадукцыі ў свеце шмат, але давер Магілёўскі мясакамбінат заваяваў далёка за межамі Беларусі. Экспарт імкліва расце. У 2025–м продажы за мяжу павялічыліся на 36%.

Аляксандр Мілюцін, генеральны дырэктар Магілёўскага мясакамбіната:

Вось нядаўна мы паставілі на ўзбекскі рынак, пачалі пастаўляць каўбасныя вырабы. Вельмі перспектыўны рынак, хуткарослы рынак. Таксама Казахстан, Азербайджан і іншыя краіны. Мы бярэм, вядома, за кошт якасці. «Белагра» спрадвечна – гэта вельмі годная выстава. З году ў год мы ўдзельнічаем, звычайна два, тры, нават да пяці контрагентаў выстрэльваюць.


А каб спраўляцца з узрослым попытам, у 2026 годзе на Магілёўскім мясакамбінаце запланавана вялікая мадэрнізацыя. Так што да новых кантрактаў – гатовыя.

ctv.by