Нарада пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер–міністра Віктара Каранкевіча прайшла ў ААТ «Магілёўхімвалакно», паведамілі ў прэс–службе ўрада.

У цэнтры ўвагі – ход будаўніцтва комплексу бесперапыннай вытворчасці перакісу вадароду і хларата натрыю.

Намеснік прэм'ер–міністра акцэнтаваў увагу на тым, што на ўзроўні кіраўніка дзяржавы і ўрада прыняты ўсе неабходныя меры для паспяховай рэалізацыі праекта. Пры гэтым Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што ўсё астатняе напрамую залежыць ад зладжанай работы ААТ «Магілёўхімвалакно» і ўсіх арганізацый, задзейнічаных у будаўніцтве.

БЕЛТА