Конкурс стартапаў аб'явіла свабодная эканамічная зона «Магілёў». Такое рашэнне звязана з актыўнымі тэмпамі стварэння ў рэгіёне прамысловага парка. Пра гэта распавялі ў СЭЗ «Магілёў».

Па планах, новы парк размесціцца на вызваленых плошчах завода поліэфірных ніцей ААТ «Магілёўхімвалакно». Для прымянення самых сучасных тэхналогій і рашэнняў пры праектаванні і эксплуатацыі прамысловага парка прынята рашэнне правесці конкурс стартап–праектаў на тэму «Сучасны, разумны і эфектыўны прамысловы парк».

На конкурсе прадстаўлены некалькі намінацый: «Рашэнні для камунікацыі паміж кіруючай кампаніяй і рэзідэнтамі», «Рашэнні для арганізацыі перамяшчэння ў парку», «Адзіныя сістэмы кіравання энергетыкай і рэсурсамі», «Разумны парк», «Новыя будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі рамонту», «Лічбавы двайнік і прэзентацыя парку», «Рышэнні для аднаўлення парку».

Пляцоўка ствараемага прамысловага парку ўяўляе сабой закрытую, абгароджаную па перыметры тэрыторыю з размешчанымі на ёй аднапавярховым вытворчым будынкам плошчай 150 тыс. кв.м і 3–павярховым адміністрацыйна–бытавым будынкам агульнай плошчай 7,8 тыс. кв.м. Пляцоўка аснашчана ўсімі неабходнымі аб'ектамі інжынерна–транспартнай інфраструктуры.

«Рэалізацыя праекта стварэння прамысловага парка прадугледжвае развіццё запатрабаваных напрамкаў. Сярод іх – стварэнне цэнтра па перапрацоўцы адходаў вытворчасці: устаноўка сістэмы па драбненню драўняных адходаў; устаноўка абсталявання для прасавання адходаў паперы і кардону; устаноўка абсталявання для перапрацоўкі адходаў тэкстылю ў ваціну, а таксама – стварэнне электроннай платформы для абмену другаснымі рэсурсамі паміж прадпрыемствамі–рэзідэнтамі СЭЗ, – адзначылі арганізатары. – Акрамя гэтага, запланавана ўкараненне тэхналогій маніторынгу стану навакольнага паветра, які дазволіць кантраляваць гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі выкідаў як рэзідэнтамі парка, так і ўсіх прадпрыемстваў, размешчаных на ўчастку №4 свабоднай эканамічнай зоны, расходу энерганосьбітаў, кантролю стану сетак і гэтак далей». Акрамя гэтага, тут плануюць укараняць зялёныя тэхналогіі, абсталююць пляцоўку для зарадкі электратранспарту, зоны адпачынку.

Збор праектаў для ўдзелу ў конкурсе працягнецца да 15 красавіка. У кожнай намінацыі адбіраецца 3 найлепшыя заяўкі. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ​​на сайце СЭЗ «Магілёў».

БЕЛТА