Стратэгія развіцця СЭЗ «Магілёў» да 2030 года абапіраецца на існуючыя напрацоўкі і развіццё дзеючых інвестпраектаў. Для СЭЗ выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі – важнейшы прыярытэт.

Так, у 2025 годзе 16 рэзідэнтамі СЭЗ «Магілёў» забяспечаны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі, уключанай у 24 таварныя групы на суму звыш 455 мільёнаў долараў ЗША. У параўнанні з 2024–м годам вытворчасць такой прадукцыі вырасла на 4,9 працэнта.

У 2026 годзе выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі запланаваны 16 рэзідэнтамі, уключанай у 26 таварныя групы.

Як расказалі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», у стратэгію развіцця ўключаны некалькі імпартазамяшчальных праектаў. Сярод найбольш буйных – ТАА «Ультра Плай ОСБ» з інвестыцыйным праектам «Мадэрнізацыя і пашырэнне вытворчасці матэрыялаў для мэблевай і будаўнічай прамысловасці». Прыватнае прадпрыемства «Базальтум» будзе вырабляць уцяпляльнік на аснове базальту. ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ» з інвестыцыйным праектам «Развіццё ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ» планіркет рэалізаваць інвестпраект па выпуску дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, масцікі, пліт з экструдаванага пенаполістыролу. Інвестыцыі ў развіццё і выпуск новых відаў прадукцыі ў бізнес–плане ТАА «БелЭмса» і ЗТАА «Омск Карбон Магілёў».

Адначасова з імпартазамяшчэннем прадпрыемства СЭЗ «Магілёў» нарошчваюць долю высокатэхналагічных вытворчасцей. За 2025 год адгружана інавацыйнай прадукцыі на 855 мільёнаў рублёў (107,7 працэнта да ўзроўню 2024 года). У адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» адзначаюць, інавацыі з'яўляюцца галоўным драйверам росту канкурэнтаздольнасці.

СБ