Якія буйныя праекты рэалізаваны ў будаўнічым комплексе Беларусі ў 2026 годзе, расказаў на прэс–канферэнцыі міністр архітэктуры і будаўніцтва Вадзім Альшэўскі.

Па словах Вадзіма Альшэўскага, Беларусь рухаецца да мэты поўнага самазабеспячэння ключавымі будаўнічымі матэрыяламі. У 2026 годзе былі рэалізаваны значныя для краіны інвестыцыйныя праекты. Так, у ААТ «Крычаўцэментнашыфер» асвоілі тэхналогію вытворчасці штучнага гіпсу на аснове фосфагіпсу. Пачаты выпуск штучнага гіпсавага каменя па новай тэхналогіі, што дазваляе часткова замясціць аб'ём гіпсу, які завозіцца из–за мяжы.

ААТ «Белмедшкло» завяршыла мадэрнізацыю флаконнай вытворчасці з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій. «Быў наладжаны выпуск медыцынскіх флаконаў выключна з айчыннай шкляной трубкі. Гэта стратэгічна важна – мы адмаўляемся ад імпарту гэтай прадукцыі, умацоўваючы бяспеку фармацэўтычнай галіны», – растлумачыў міністр.

Адмысловая ўвага надаецца не толькі эканамічнай эфектыўнасці, але і паніжэнню нагрузкі на навакольнае асяроддзе. На ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» з 2024 года пры вытворчасці клінкеру сухім спосабам паэтапна павялічваецца выкарыстанне альтэрнатыўнага паліва з перапрацаваных камунальных адходаў – RDF–паліва. «У 2024 годзе выкарыстоўвалі толькі 120 т такога паліва, у 2025–м – 805 т, а ў бягучым годзе – каля 6,6 тыс. т. Гэта дазваляе замяніць імпартны каменны вугаль у аб'ёме больш за 5 тыс. т. Фінансавы эфект перавысіў 1 млн рублёў. Экалагічны ўклад заключаецца ў тым, што больш як 6 тыс.т адходаў не трапілі на палігоны, а былі перапрацаваны ў энергію. Мы не проста будуем заводы – мы будуем будучыню з чыстай энергіяй», – падкрэсліў Вадзім Альшэўскі.

БЕЛТА