За пяць месяцаў 2026 года лясгасамі Магілёўскага ДВЛГА на экспарт пастаўлена 71,5 тысячы кубічных метраў піламатэрыялаў. Такія лічбы агучылі на абласным семінары з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага ДВЛГА, дырэктараў, іх намеснікаў і галоўных інжынераў лясгасаў, які прайшоў на базе дрэваапрацоўчага цэха «Вільчыцы» Магілёўскага лясгаса.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што высокія паказчыкі дасягнуты ў першую чаргу дзякуючы рацыянальнаму падыходу да сыравіны, якая выкарыстоўваецца і паступае ў перапрацоўку, калі пры выпуску асноўнай прадукцыі прадугледжана вытворчасць і спадарожнай з рознымі сячэннямі і даўжынямі. Лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці займаюць Бялыніцкі, Быхаўскі, Гарэцкі, Чавускі і Чэрыкаўскі лясгасы.

Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся на семінары: якасць сартавання піламатэрыялаў, рацыянальнае выкарыстанне сыравіны, якая паступае ў перапрацоўку, павелічэнне працэнта выхаду экспартнай пілапрадукцыі. Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам, адзначылі для сябе асобныя моманты, ужыўшы якія работа дрэваапрацоўчых вытворчасцей стане больш эфектыўнай.

СБ