Бульбу ў Беларусі ўбралі з 28% запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 18 верасня, бульба ўбрана з 28% плошчаў краіны. Накапана бульбы 212 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 340 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 69 тыс. т, Мінская – 52 тыс. т, Брэсцкая – 28 тыс. т, Гомельская – 26 тыс. т, Гродзенская – 19 тыс. т, Віцебская – 18 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9250 тыс.т. У разрэзе абласцей: Мінская – 2436 тыс. т, Гродзенская – 1846 тыс. т, Брэсцкая – 1680 тыс. т, Магілёўская – 1219 тыс. т, Гомельская – 1094 тыс. т, Віцебская – 975 тыс. т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1033 тыс. га – 69% ад  плана. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 613 тыс. га, што складае 41% ад плана. Усе вобласці ідуць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія.

Кукуруза на сілас убрана з 32% плошчаў.

Нарыхтавана: сена 596 тыс. т, што складае 83% ад плана, сенажу – 12 721 тыс. т (89%), сіласу – 6305 тыс. т (31%), травяных кармоў – 5589 тыс. т кармавых адзінак (55%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу – 181% да плана.

Цукровыя буракі ўбраны з 28 тыс. га, што складае 26% ад плана ў памеры 109 тыс. га. Накапана 1250 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 443 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская – 543 тыс. т, Гродзенская – 426 тыс. т, Брэсцкая – 159 тыс. т, Магілёўская – 114 тыс. т, Віцебская – 8 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 44 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць амаль 3 тыс. га, ужо ўбрана 36%.

БЕЛТА