На XIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Мінску і Мінскай вобласці з 25—26 чэрвеня, Магілёўшчына разгарнула сваю маштабную прэзентацыю ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO.

Галоўная ідэя экспазіцыі – «Ад вытокаў да сучаснасці» – праходзіць чырвонай ніткай праз кожны элемент стэнда: тут арганічна суседнічаюць інтэрактыўная экспазіцыя «Трафімава крыніца» Шклоўскага раёна і мультымедыйныя панарамы Магілёва і Кіраўскага раёна.

Для дзелавых партнёраў арганізавана работа пляцоўкі СЭЗ «Магілёў».

Прэзентуюць сваю прадукцыю і вядучыя прадпрыемствы рэгіёну: ААТ «Булачна–кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Бабулін гладыш», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Кампанія «МагНат», ТАА «БелЭмса», БУВП «Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў».

Каб госці не толькі ўбачылі, але і адчулі смак Прыдняпроўя, для іх арганізаваны шчодрыя дэгустацыі, якія ператвараюць знаёмства з экспазіцыяй у яркае гастранамічнае падарожжа.

Вытворцы з Беларусі і Расіі на выставе–кірмашы прадстаўляюць шырокі асартымент прадукцыі, сярод якой прадукты харчавання, сувенірная прадукцыя, касметыка, цацкі і іншыя тавары народнага спажывання вытворцаў у тым ліку работы лакальных рамеснікаў і майстроў мастацтваў.


mogilevnews.by