Нацыянальны банк прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля.

Пераможцам конкурсу на лепшы новы графічны знак стаў Васіль Шчабятун. Яго праца набрала максімальную сумарную колькасць балаў. Аўтару сёння ўручылі прыз - сертыфікат на Br3 тыс.

Як паведамлялася, амаль 2,7 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля. Прыём работ завяршыўся 7 лістапада. Конкурсная камісія вызначыла пяць найлепшых работ, якія размясцілі на сайце Нацбанка для галасавання. Усяго ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля прагаласавалі 22.146 удзельнікаў. Анлайн-галасаванне завяршылася 28 лістапада. Новы графічны знак быў абраны з улікам вынікаў галасавання і адзнак камісіі. Вынікі конкурсу былі аб'яўлены 31 снежня 2025 года.

БЕЛТА