Паглядзелі, як ідзе ўборачная ў ААТ «Магілёўскі лянок»
На полі плошчай 137 га паблізу вёскі Грыбаны Магілёўскага раёна ўжо другі дзень вядзецца ўборка яравога ячменю.
Убрана прыкладна 20% збожжавых ад плана, ураджайнасць перавышае 40 ц/га.
– Збожжа сухое, выдаткі на яго дапрацоўку мінімальныя. Надвор'е для працы спрыяльнае. Калі праходзіць дождж, вільгаць хутка высыхае, таму нельга губляць ні хвіліны. Усё робіцца для таго, каб краіна была з хлебам, – адзначыў галоўны аграном ААТ «Магілёўскі лянок» Васіль Лістападаў.

Механізатар сельгаспрадпрыемства Сяргей Ерафеенка працуе ў гаспадарцы ўжо 40 гадоў.
– Праца такая на свежым паветры, на зямлі мне вельмі падабаецца. Мы арэм, прыбіраем, сеем. Упэўнены, што я прыношу карысць сваёй сям'і, людзям і дзяржаве. Гэта справа майго жыцця, і праца ў гаспадарцы мне па душы, – расказаў Сяргей.

Зараз гарачая пара. Хоць і праца сезонная, у халодную пару года механізатары працягваюць абслугоўваць тэхніку, сачыць за ёй.
Переводчик