У аграрыяў Магілёўскай вобласці – разгар палявых работ. Ідзе актыўная сяўба азімых, дзе лідзіруюць Клічаўскі, Шклоўскі і Горацкі раёны. Паралельна гаспадаркі капаюць бульбу, моркву, буракі і цыбулю. У аграфірме «Кадзіна» Магілёўскага раёна ўборачная ідзе адначасова на некалькіх палях. Прадпрыемства забяспечвае асноўны аб'ём агародніны для засекаў вобласці: ураджаю хопіць для працяглага захоўвання і для бесперабойных паставак у магазіны.

ТРК «Магілёў»