Прыгожа і стыльна. Бабруйская «Славянка» прыняла ўдзел у пашыве формы для персанала сеткі рэстаранаў «Мак.бай»
Шэсць вядучых швейных прадпрыемстваў краіны працавалі над стварэннем лінеек адзення, сярод якіх і «Славянка». Заказ выкананы пад эгідай адзінага аператара ААТ «8 Сакавіка» канцэрна «Беллегпрам», што дало магчымасць сінхранізаваць работу некалькіх фабрык і забяспечыць высокую якасць гатовых вырабаў. Ключавая асаблівасць праекта – выкарыстанне выключна беларускай сыравіны і матэрыялаў.
– За 2 месяцы мы адпрацавалі і пашылі калекцыю мужчынскіх і жаночых кашуль у колькасці 280 адзінак, а таксама спадніцу і штаны. У працэсе, вядома, шмат што змянялася, але мы ўклаліся ў тэрміны, – падзялілася Аксана Ліпаўка, начальнік эксперыментальнага цэха ААТ «Славянка».
Кашулі выраблены з кашульавай тканіны, у складзе 55% бавоўны. Штаны з тканіны з эластанам для зручнасці і камфортнага нашэння работнікамі рытэйлера. Распрацаваныя «Славянкай» прынты – сэрца і ражок – нанеслі на тканіну спецыялісты Бабруйсктрыкатажу. Новая форма ў адзіным стылі павінна падкрэсліць пазнавальнасць брэнда «Мак.бай» і павысіць лаяльнасць наведвальнікаў.













Переводчик