Развіццё турызму і падтрымку айчыннага вытворцы абмеркавалі ў Магілёве
У гасцініцы «Турыст» адбылася сустрэча, прысвечаная развіццю турызму і ўмацаванню супрацоўніцтва з айчыннымі вытворцамі. Мерапрыемства стала платформай для прамога дыялогу паміж прадстаўнікамі прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам» і кіраўніцтвам турысцка-гасцінічнага комплексу «Магілёўтурыст».
У абмеркаванні новых магчымасцей для партнёрства прынялі ўдзел такія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, як ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод», ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ААТ «Стужка», ААТ «Рэчыцкі тэкстыль» і ААТ «Віцебскія дываны». Госці прадставілі свае брэнды, прадукцыю і канкрэтныя прапановы па аснашчэнні гасцініцы.
Як адзначыў дырэктар турысцка-гасцінічнага комплексу «Магілёўтурыст» Валянцін Шчыгельскі, сустрэча з прадстаўнікамі прадпрыемстваў стала лагічным крокам у працэсе маштабнага абнаўлення комплексу. Ён нагадаў, што сёлета гасцініцы «Турыст» спаўняецца 40 гадоў, і, зразумела, за гэты час адбыўся маральны і фізічны знос будынка.
- Менавіта таму апошнія гады мы займаемся абнаўленнем гасцініцы, каб прывесці яе да ўзроўню «трох зорак». Частка работ ужо выканана, а на 2026 год запланаваны абліцоўванне фасада будынка, добраўпарадкаванне тэрыторыі і рамонт гасцінічных нумароў, - распавёў Валянцін Паўловіч.
Паводле яго слоў, галоўная мэта гэтай сустрэчы - наладзіць шчыльнае супрацоўніцтва з айчыннымі прадпрыемствамі і прымяняць іх прадукцыю ў аснашчэнні комплексу.
Пасля прадуктыўных перамоваў для ўдзельнікаў правялі экскурсію па гасцініцы, прадэманстраваўшы нумары і інфраструктуру.
Переводчик