Новы маштаб магчымасцяў: рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» – ТАА «УльтрабілдСтыл» – запусціў сучасны металаапрацоўчы цэх. Пра гэта расказалі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.

Агульная плошча забудовы склала 16 тыс. 110 квадратных метраў, плошча добраўпарадкаванай тэрыторыі ўчастка ў межах выканання работ – 2,55 гектара.


Вытворчасць аснашчана перадавым, энергаэфектыўным і высокадакладным абсталяваннем апошняга пакалення: інавацыйнымі комплексамі лазернага і плазменнага рэзання – для якаснага раскрою і эфектыўнай ачысткі металаў; высокадакладным абсталяваннем з ЧПУ – для аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і вырабу дэталяў складанай канфігурацыі; прагрэсіўнымі лініямі лістаапрацоўкі – магутнымілістазгібачнымі прэсамі, гільяціннымі нажніцамі і валкавымі машынамі; паркам металарэжучых станкоў – сучаснымі такарнымі, фрэзернымі, свідравальнымі і шліфавальнымі ўстаноўкамі.


Паводле слоў субяседнікаў, увод новага вытворчага аб'екта дасць магчымасць павялічыць аб'ём выпуску металічных канструкцый на 13 тыс. 200 тон за год.

У планах рэзідэнта – асваенне новага запатрабаванага напрамкі: вытворчасць грузавых кантэйнераў, у тым ліку марскіх і чыгуначных. Запланаваны аб'ём вытворчасці – 2 тыс. адзінак у год.

Дарэчы, СЭЗ «Магілёў» працягвае ствараць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі маштабных інвестыцыйных праектаў і развіцця сучасных вытворчасцей.

Рэд., фота прадстаўлены СЭЗ «Магілёў»