У Беларусі ўстаноўлены парадак прымянення тарыфных ільгот на імпарт агародніны. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб выкарыстанні тарыфнай ільготы адносна асобных відаў агародніны» падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.

Дакумент распрацаваны ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета ЕЭК ад 13 сакавіка 2026 года нумар 38 «Аб унясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Камісіі Мытнага саюза адносна асобных відаў агародніны».

Гэта рашэнне прадугледжвае вызваленне ад увазной мытнай пошліны 600 т капусты цвятной і брокалі, 200 т баклажанаў і 5200 т перцу струковага салодкага, якія ўвозяцца з трэціх краін для продажу ў рознічным гандлі.

Ільгота прымяняецца пры наяўнасці пацвярджэння мэтавага прызначэння ўвозімых тавараў, выдадзенага ўпаўнаважаным органам.

Дакументам функцыяй органа па выдачы пацвярджэнняў мэтавага прызначэння ўвозімай агародніны надзяляецца МАРГ, а таксама ўстанаўліваецца парадак выкарыстання тарыфнай ільготы.

БЕЛТА