У Магілёўскай вобласці гэтай восенню пройдзе не менш як 160 сельскагаспадарчых кірмашоў
З верасня па лістапад у Магілёўскай вобласці плануецца правесці не менш як 160 восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
Самыя буйныя гандлёвыя пляцоўкі разгорнуцца ў Магілёве і будуць радаваць гараджан тры ўікэнды запар. Так, 17–18 кастрычніка, а таксама з 31 кастрычніка па 1 лістапада гандаль пройдзе на тэрыторыі, прылеглай да ФАК «Н2О» па вуліцы Залатавустаўскага. А 24–25 кастрычніка пакупнікоў чакаюць на пляцоўцы каля ААТ «Магілёўатракцыёны».
– Выбар прадукцыі і прадстаўніцтва ўдзельнікаў на гэтых кірмашах будуць багатымі, – удакладняе Алена Куканькова. — У іх прымуць удзел 13 буйных прадпрыемстваў рэгіёну, сярод якіх «Бабулін гладыш», «Дамачай» і «Магілёўскі мясакамбінат». Таксама свае тавары прапануюць сем сельгасвытворцаў, пяць сялянска–фермерскіх гаспадарак, два рыбгасы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія рэалізуюць прадукцыю па даведках.
Для зручнасці пажылых людзей і іншых катэгорый грамадзян на кірмашах арганізуюць дапамогу валанцёраў, якія дапамогуць даставіць цяжкія пакупкі да дома.
Варта адзначыць, што кірмашовыя мерапрыемствы ахопяць не толькі буйныя гарады, але і сельскую мясцовасць. Поўны графік працы ўсіх пляцовак з указаннем адрасоў ужо даступны на афіцыйным сайце аблвыканкама ў раздзеле «Гандаль».






















Переводчик