Беларусі накапалі 2 млн т цукровых буракоў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 1 кастрычніка, у Беларусі накапана 2065 тыс.т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць – 460 ц/га, цукрыстасць – больш за 16%. Тэмп уборкі перавышае леташні.

Карняплод убраны з плошчы 45 тыс. га, што складае 41% ад плана. У разрэзе абласцей: Мінская – 809 тыс. т, Гродзенская – 715 тыс. т, Брэсцкая – 340 тыс. т, Магілёўская – 178 тыс. т, Віцебская – 18 тыс. т, Гомельская – 5 тыс. т.

У буракапрыёмныя пункты вывезены 81% ад накапанага. У лік дзяржзаказу пастаўлена 1340 тыс. т (40% ад плана).

БЕЛТА