Беларускія аграрыі намалацілі 3 млн тон збожжа, паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 29 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3022 тыс.т, і гэта на мільён больш, чым у гэту дату мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая – 857 тыс.т, Мінская – 620 тыс.т, Гродзенская – 590 тыс.т, Гомельская – 492 тыс.т, Магілёўская – 291 тыс.т, Віцебская – 172 тыс.т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 862 тыс. га, што складае 35% ад агульнай плошчы 2432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 27 тыс. га, што складае 62% запланаваных плошчаў. «Вырабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш чым у два разы перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», – адзначылі ў прэс–службе.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа – 61 тыс. т (9% ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу – 76 тыс. т (46% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю – 21 тыс. т (25% ад плана 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 692 тыс. га, што складае 68% ад плана.

Нарыхтавана сена 425 тыс. т (59% ад плана), сіласу – 351 тыс. т (больш як 1% ад плана), травяных кармоў – 3383 тыс. т (33% ад плана), сенажу – 10 957 тыс. т (77% ад плана).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу – 185 тыс. т дзеючага рэчыва (107% да плана).

Па матэрыялах БЕЛТА