У Беларусі намалацілі больш за 4,6 млн т збожжа, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных, на 3 жніўня намалочана збожжавых з улікам рапсу 4 млн. 654 тыс.т, што амаль на 2 млн.т больш, чым на гэту ж дату мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая – 1 млн 252 тыс. т, Мінская – 1 млн 51 тыс. т, Гродзенская – 882 тыс. т, Гомельская – 680 тыс. т, Магілёўская – 474 тыс. т, Віцебская – 315 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 1 млн. 289 тыс. га, што складае 53% ад агульнай плошчы ў 2 млн. 432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 34 тыс. га, што складае 79% запланаваных плошчаў. «Цярабленне лёну ідзе тэмпамі, якія ў два разы перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», – дадалі ў прэс–службе міністэрства.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа –104 тыс. т (16% ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу – 70 тыс. т (70% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю – 27 тыс. т (32% ад плана 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 735 тыс. га, што складае 73% ад плана ў 1 млн. 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 455 тыс. т – 64% ад плана, сіласу – 359 тыс. т (2% ад плана ў 20 млн 519 тыс. т). Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн. 461 тыс. т кармавых адзінак, што складае 34% ад плана ў 10 млн. 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн. 173 тыс. т, што складае 78% ад плана ў 14 млн. 309 тыс.т.

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу – 191 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 111% да плана.

БЕЛТА