9 ц/га арыгінальнага насення маткавай эліты лёну–даўгунцу атрымліваюць падчас цераблення лёну ў РУП «Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі». Гэта рэкордны ўраджай за час існавання станцыі.


Прадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні, насенняводстве і селекцыі бульбы, збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў і лёну. На сёння 24 сарты лёну–даўгунцу, выведзеных спецыялістамі станцыі, уключаны ў дзяржрэестр. Сёлета пачаты выпрабаванні двух новых сартоў.


БЕЛТА