Урадам вызначаны пералікі рэспубліканскіх праектаў дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады і мерапрыемстваў па развіццю інавацыйнай інфраструктуры. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя 42 буйных інавацыйных праектаў у розных галінах: ствараюцца вытворчасці айчыннай бытавой тэхнікі, энерганасычаных трактароў, аўтобусаў, лесанарыхтоўчых машын і маніпулятараў для лесанарыхтоўчай тэхнікі, інавацыйных лекавых і ветэрынарных прэпаратаў, іншыя.

Таксама ў 2026-2030 гадах будуць выконвацца 10 мерапрыемстваў па развіццю навукова-тэхналагічных паркаў, у тым ліку такіх буйных, як Мінскі гарадскі тэхнапарк і Брэсцкі абласны тэхнапарк.

Акрамя таго, пастановай да кожнага заказчыка дзяржаўнай праграмы даводзяцца мэтавыя значэнні паказчыкаў інавацыйнага развіцця, у тым ліку па ўдзельнай вазе інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці, экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі і іншых паказчыках.

Агульны аб'ём фінансавання інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў на пяцігодку складае каля 1,3 млрд. бел. руб., з іх больш за 77% (995,6 бел. руб.) – бюджэтныя сродкі.

На працягу ўсяго пяцігадовага перыяду праграма будзе дапаўняцца новымі праектамі і мерапрыемствамі, якія маюць важнейшае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА