Памеры «ўзроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 мая, паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца на 2,5 працэнта і складзе 95,56 рубля для людзей ва ўзросце 75–79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 222,97 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) – 191,12 рубля, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 254,82 рубля.

У Мінпрацы адзначылі, што «ўзроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш як 563 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым. Расходы на іх у 2026 годзе складуць, паводле ацэнкі, 980 млн рублёў.

БЕЛТА