У Магілёўскім аблвыканкаме прайшла нарада па разглядзе пытання аб выкананні заканадаўства ў сферы знешнегандлёвай дзейнасці, скарачэння пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічаюць.


У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алена Пруднікава–Кірпічонак, першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Клышэвіч, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну.


Па выніках нарады даручана прыняць дадатковыя меры па скарачэнні пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці і недапушчэнні яе росту.

Рэд.