Інавацыйны праект «Экапосуд Хоцімшчыны» прадставіць Хоцімскі раённы Дом рамёстваў на рэспубліканскім свяце«Купалле». Як расказала загадчык установы культуры Вольга Калтунова, майстры народнага промыслу і рамёстваў прадэманструюць экалагічны посуд з дрэва і керамікі.
Так, Ніна Рагоўская будзе здзіўляць гасцей і ўдзельнікаў фестывалю посудам з керамікі ангобнага роспісу: «Валачоныя збаны, распісныя. У нас толькі ў Хоцімску ёсць ангобны роспіс. Наша Ніна Сямёнаўна распрацавала яго сама».
Майстар па мастацкай апрацоўцы дрэва Андрэй Зубрыцкі прывязе ў Александрыю ўнікальныя наборы посуду на некалькі персон. Такім карысталіся сяляне ў далёкія часы. Яго апрацоўвалі льняным алеем, каб можна было накладваць ежу, і абпальвалі. Паводле слоў Вольгі Калтуновай, госці свята ўбачаць талеркі, лыжкі, кружкі, чаркі, цукарніцы.
Адзіны на Хоцімшчыне бондар Аляксандр Мяшкоў выставіць у Александрыі 10 бочак розных найменняў і фарматаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45